Заказать звонокЗаказать звонокЗаказать звонок
Написать на EmailНаписать на EmailНаписать на Email

Размещение заказов - круглосуточно

Обработка и выполнение заказов
08:30-17:00 - понед.-четв./08:30-16:00-пятн.

Каталог книг

Англійска-беларускі слоўнік скарачэнняў

Автор: Кардубан Ю.М.
Англійска-беларускі слоўнік скарачэнняў
6.56 руб.
Количество:
-
+
Год издания:
2010
Издательство:
Тэхналогія
Формат:
60х90/16 (145х215 мм, стандартный)
Количество страниц:
192
Тип обложки:
Твердый переплет
ISBN:
978-985-458-206-1
Язык:
Белорусский Английский
Примечания:
300 экз.
Описание:
Перакладны англійска-беларускі слоўнік скарачэнняў выдаецца ўпершыню. Яго корпус складаюць каля 8 500 найбольш ужывальных скарачэнняў сучаснай англійскай мовы, якія суправаджаюцца расшыфроўкай, і іх беларускія эквіваленты.Шырокае развіццё абрэвіяцыі і распаўсюджанне скарочаных адзінак ва ўсіх сферах маўлення стала агульнай тэндэнцыяй для многіх нацыянальных моў у XX - пачатку XXI стст. У сучаснай англійскай мове павелічэнне колькасці абрэвіятур адбываецца з такой хуткасцю, нібыта дзясяткі скарачэнняў розных тыпаў утвараюцца штодня. Сярод такіх вытворных шмат неалагізмаў, якія надалей не замацоўваюцца ў мове, аднак факты лексікаграфічнага апісання абрэвіятур у шматлікіх слоўніках сведчаць пра асаблівы статус скарочаных адзінак у лексічнай сістэме англійскай мовы.Пытанні перакладу скарачэнняў у тэкстах публіцыстычнага, навукова-тэхнічнага, грамадска-палітычнага кірункаў з'яўляюцца актуальнымі для такой пары няблізкароднасных моў, як англійская і беларуская. Словаўтваральная спецыфіка скарочаных слоў, пераход большасці скарачэнняў у склад нематываваных найменняў і ўжыванне абрэвіятур у тэкстах без расшыфроўкі іх поўных прататыпаў выклікаюць шматлікія цяжкасці ў разуменні, вымаўленні і перакладзе такіх адзінак, магчымы розныя адхіленні і скажэнні. Гэта абумовіла ўкладанне Англійска-беларускага слоўніка скарачэнняў, выданне якога адбываецца ўпершыню.Корпус слоўніка змяшчае каля 8 500 найбольш ужывальных скарачэнняў англійскай мовы (зафіксаваных у лексікаграфічных крыніцах), іх расшыфроўку і беларускія эквіваленты. Выданне прызначаецца для шырокага кола чытачоў: студэнтаў-філолагаў, выкладчыкаў, перакладчыкаў, навукоўцаў і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі перакладу з англійскай мовы на беларускую.Словаспіс Англійска-беларускага слоўніка скарачэнняў уключае як лексічныя абрэвіятуры, так і графічныя скарачэнні. Пераклад графічных скарачэнняў звычайна ўскладняецца тым, што такія адзінкі нярэдка маюць некалькі расшыфровак, напрыклад:ent - entertainment; entomology; entrance; coll - collateral; colleague; collect; college; colloquial.У шэрагу выпадкаў некалькі графічных скарачэнняў маюць адну расшыфроўку, напрыклад:bar, bbl,bl, brl < barrel; grd, gtd, gu, guar < guaranteed.Шырокае распаўсюджанне аманіміі i полісеміі сярод скарочаных слоў англійскай мовы непазбежна закранае пытанні лексікаграфічнага апісання такіх адзінак. Менавіта прынцыпы падачы мнагазначных і аманімічных абрэвіятур адрозніваюць Англійска-беларускі слоўнік скарачэнняў ад аналагічных англійска-рускіх выланняў. У прыватнасці, амонімы прыводзяцца ў асобных слоўнікавых артыкулах згодна з алфавітным прынцыпам размяшчэння расшыфровак такіх адзінак. Такая падача адпавядае традыцыйнай канцэпцыі замежных лексікаграфічных школ і з'яўляецца найбольш зручнай для карыстання.Адметнай рысай мікраструктуры Англійска-беларускага слоўніка скарачэнняў з'яўляецца суправаджэнне абрэвіятур граматычным каментаром. Так, скарочаныя лексічныя адзінкі прыводзяцца з паметай часціны мовы (бо ў англійскай мове скарачаюцца не толькі назоўнікі), пазначаны таксама пэўныя катэгарыяльныя прыкметы, напрыклад:specs [speks] pl n specifications / разм. тэхнічныя ўмовы; KO тс. k.o. [ˌkeıˈəʋ] v tr knock out / спарт. жарг. накаўтаваць.Лексікаграфічнае апісанне абрэвіятур у слоўніку праводзілася з улікам усіх словаўтваральных тыпаў скарочаных лексічных адзінак. Паслядоўна адлюстраваны ініцыяльныя, складовыя і складанаскладовыя скарачэнні:DD Doctor of Divinity / локтар тэалогіі; prof [prɒf] n professor / разм. прафесар, выкладчык; modem ['məʋdəm] n modulator-demodulator / влт. мадэм.Сімвальныя абазначэнні і кантрактуры ў склад слоўніка не ўключаліся.
Рекомендуемые товары
Купить "4 словаря\Итальянско-русский слорь" в Беларуси
4 словаря\Итальянско-русский слорь
Зорько Г.Ф., Матвеев С. А
Купить "Английский разговорник" в Беларуси
Английский разговорник
Елена Лазарева

Отзывы

Только зарегистрированные пользователи могут оставлять отзывы. Войдите